Актывіста кампаніі “Гавары праўду” затрымалі ў Слоніме (фота)

2012 2012-02-27T10:27:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slonim-gavary-praudu-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Слоніме 25 лютага грамадскія актывісты кампаніі “Гавары праўду” распаўсюджвалі ўлёткі каля ўваходу на гарадскі рынак. Гэту акцыю яны праводзілі з нагоды двугодкаў кампаніі. Такім чынам актывісты кампаніі вырашылі праінфармаваць людзей, што гэтаму руху споўнілася 2 гады, і пра яго справы.

Падчас акцыі, калі актывісты раздавалі ўлёткі, да іх падыйшлі двое міліцыянераў і спыталі дакументы. А потым актывіста кампаніі “Гавары праўду” з Мінска Міхася Пашкевіча прывезлі ў Слонімскі  РАУС, дзе ён напісаў тлумачальную пра тое, што рабіў. Праз гадзіну спадар Пашкевіч пакінуў памяшканне міліцыі і далучыўся да сваіх сяброў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international