Сьмяротны прысуд прывялі ў выкананьне?

2012 2012-02-27T09:39:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pistalet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сваякі асуджанага да сьмяротнага пакараньня майстра джыу-джытсу з Гомельшчыны Ігара Мяліка перасталі атрымліваць ад яго лісты.

Як паведамілі каардынатару кампаніі “Праваабаронцы за адмену смяротнага пакараньня” Андрэю Палудзе сваякі Мяліка, больш за месяц яны не атрымліваюць ніякіх зьветак ад Ігара, хаця раней ён рэгулярна, штотыдзень, пісаў ім лісты. Яны непакояцца, што сьмяротны прысуд таемна прывялі ў выкананьне.

Яшчэ 14 верасьня 2010 года Магілёўскі абласны суд вынес Мяліку сьмяротны прысуд за здзяйсненьне серыі забойстваў, рабаўніцтва, крадзеж у складзе злачыннай групоўкі, а таксама за незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі і баепрыпасаў. Па справе таксама праходзілі заснавальнік Беларускага рэспубліканскага аб'яднаньня джыу-джытсу і самаабароны Аляксандр Козыраў і сябра аб’яднаньня Аляксандр Сычоў. Козыраў пазбавіўся жыцьця ў магілёўскім СІЗА. Сычоў асуджаны да пажыццёвага зняволеньня.

11 лютага 2011 года Калегія Вярхоўнага суда Беларусі пад старшынствам  намесьніка старшыні ВС Валерыя Калінковіча разгледзела касацыйныя скаргі асуджанага да вышэйшай меры пакараньня жыхара Гомельшчыны Ігара Мяліка і пакінула прысуд суда першай інстанцыі бяз зьменаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international