Яшчэ адна вестка ад Алеся Бяляцкага – з Валадаркі

2012 2012-02-24T16:57:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/valadarka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
СІЗА на Валадарцы. Фота Юлі Дарашкевіч

СІЗА на Валадарцы. Фота Юлі Дарашкевіч

Сёння сябры “Вясны” атрымалі яшчэ адну паштоўку ад Алеся Бяляцкага. На паштоўцы рукою праваабаронцы пазначана: “22.02.2012, Валадарка”.

Алесь піша, што ён “ужо тыдзень, як “на этапах”… у пятніцу ў абед зьявіўся ў цэнтры Менску, у звыклай для сябе атмасферы… Тыдзень прайшоў хутка, мяркую, заўтра [23 лютага - рэд.] паеду, а калі заўтра не адправяць, значыць яшчэ пару дзён тут пабуду”.

Зыходзячы з гэтых словаў Алеся, магчыма, што ён гэтыя выходныя правядзе яшчэ ў менскім СІЗА.

Нагадаем, што 17 лютага ПЦ “Вясна” стала вядома, што старшыню арганізацыі Алеся Бяляцкага этапавалі з Жодзінскай турмы №8 ў Бабруйскую папраўчую калонію №2. Мяркуючы з атрыманых ад Алеся паштовак, гэты час на этапе перасылкі ён утрымліваецца ў менскім СІЗА на Валадарскага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international