Тацяна Равяка: “Палітвязьні – асаблівы прадмет нашай занепакоенасьці” (відэа)

2012 2012-02-23T23:42:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сітуацыя з беларускімі палітвязьнямі цягам апошняга часу значна пагаршаецца. Улады выкарыстоўваюць любую магчымасьць, каб паставіць на калені тых, хто не папрасіў літасьці ў служкаў рэжыму. Так, Мікалай Статкевіч,які быў асуджаны на 6 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму па артыкуле аб масавых беспарадках, у сярэдзіне студзеня быў пераведзены са шклоўскай калоніі ў магілёўскую турму, дзе рэжым утрыманьня нашмат больш жорсткі.

17 студзеня ў івацэвіцкай калоніі № 5 адбыўся суд на Мікалаем Аўтуховічам у сувязі з парушэньнем ім рэжыму ўтрыманьня ў калоніі. Суд прызнаў асуджанага прадпрымальніка вінаватым у злосным парушэньні рэжыму. На гэтай падставе суд Івацэвіцкага раёна вынес прыгавор аб змяненні меры пакараньня. Два гады і тры месяцы, якія засталіся да канца адбыцьця пакараньня, Аўтуховіч правядзе ў турме Гародні. Зрабілі больш жорсткімі ўмовы ўтрыманьня палітвязьню Дзмітрыю Бандарэнку, а Зміцера Дашкевіча перыядычна змяшчаюць у ШЫЗА. У Віцебску працягваецца суд над Сяргеем Каваленкам.

Нагадаем, што Праваабрончы цэнтр “Вясна” прызнае наяўнасьць у Беларусі 15-ці палітычных вязьняў - асобаў, якія незакона пазбаўлены волі за свае палітычныя перакананьні, і патрабуе іх неадкладнага вызваленьня.

Пра бягучую сітуацыю ў справе беларускіх палітвязьняў распавядае сябра рады Праваабарончага цэнтра "Вясна"  Тацяна Равяка.

Сьпіс палітычных вязьняў

Чыгілейчык, Малчанаў і Круты па-за спісамі палітвязняў

Тацяна Равяка: “Палітвязьні – асаблівы прадмет нашай занепакоенасьці” (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international