Суд над Сяргеем Каваленкам: дзень чацвёрты (дадаліся фоты)

2012 2012-02-24T09:29:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalenka-syd-9s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Суд над Сяргееем Каваленка працягнецца ў 10 гадзін.
Па словах адваката, сёньня працягнецца допыт сведак.Таксама пройдзе вывучэньне матэрыялаў справы, іншыя працэсуальныя дзеяньні.

Сяргею Каваленку, якога вінавацяць у парушэньні рэжыму адбыцця «хатняй хіміі» — умоўнага пакараньня, прысуджанага за бел-чырвона-белы сьцяг, вывешаны 7 студзеня 2010 году на гарадзкой навагодняй ёлцы, пагражае да трох гадоў турэмнага зняволеньня.

* * *

9-40. Ужо ў 9.30 каля будынку суда збіраюцца прыхільнікі Сяргея Каваленкі, праваабаронцы, грамадскія дзеячы і журналісты. Прыехаў Часовы павераны у справах Польшчы ў Беларусі Вітольд Юраш.

10-10. Суд пачаўся з допыту брата Сяргея Каваленкі Віталя. На працэс не пусцілі сваякоў, журналістаў і прадстаўнікоў грамадскасьці. На працэс здолеў патрапіць толькі польскі дыплямат. У судовую залу завялі невядомых людзей.

10-25.  На суд не змог патрапіць консул Латвіі Яніс Рупэй, якога не прапусьцілі ў судовую залу.

10-50. Скончыўся допыт Віталя Каваленкі. Віталь у судзе пацьвердзіў ранейшыя заявы жонкі Каваленкі Алены, што міліцыянты ціснулі на іхную сям’ю. А менавіта — па 6 разоў за ноч прыходзілі да іх у кватэру, каб пераканацца, што Сяргей Каваленка дома.

12-00. У судзе абвешчаны перапынак. Суддзя Алена Жук будзе раіцца наконт змяненьня Сяргею Каваленку меры стрыманьня на больш мяккую. Уся папярэднія хадайніцтвы былі адхіленыя.

13-30.  Абвешчаны яшчэ адзін перапынак. Сяргей Міхайлаў, які працуе перакладчыкам на працэсе, паведаміў, што перапынак абвясьцілі на просьбу Каваленкі. Сяргей заявіў, што кепска сябе адчувае, сказаў, што ў яго баліць галава і жывот і што ён не разумее, што адбываецца ў судзе.
Міхайлаў таксама паведаміў, што сёньня на працэсе дапыталі самаго Каваленку — хутка і фармальна.

16-10. Пракурор Лутаў запатрабаваў для Каваленкі 2 гады 8 месяцаў калоніі.

17-00. На працэсе выступаюць адвакаты Каваленкі.

Чытайце таксама:

У Віцебску пачаўся суд па справе Сяргея Каваленкі

Суд над Сяргеем Каваленкам: дзень другі

Суд над Сяргеем Каваленкам: дзень трэці

Праход да залы, дзе ідзе суд, забаронены
Маці Сяргея Каваленкі рзмаўляе з польскім дыпламатам Вітальдам Юрашам, які прыехаў на працэс
Праваабаронцу Паўла Левінава на суд не пусцілі нават пасля пісьмовога хадайніцтва БХК
Валеры Каліноўскі піша скаргу на дзеянні міліцыі, якая замінае журналістам выкноваць сваю працу
Праваабаронца Валеры Міснікаў дапамагае складаць скаргу Алене Каваленка. Яе таксама не пусцілі на суд.
Антаніна Піванос прыйшла са сваім раскладным зэдлікам, але ёй усё адно сказалі, што "месца няма"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international