Суд не задаволіў скаргу арганізатараў гей-прайду

2012 2012-02-23T15:25:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мінскі гарадскі суд не задаволіў скаргу арганізатараў гей-прайду. Заяўнікі шэсця збіраюцца дайсці да Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Адна з арганізатараў Мінскага гей-прайду Наталля Манькоўская распавяла Рацыі:

- Плануем бліжэйшым часам абскардзіць рашэнне старшыні Мінскага гарадскога суда. Затым абскардзіць рашэнне ў Вярхоўным судзе, калі старшыня Мінскага гарадскога суда не задаволіць нашу скаргу. А далей - звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ў ААН. Калі мы не даб’емся на нацыянальным узроўні поспеху, то Камітэт па правах чалавека, я думаю, нас падтрымае. Там мы маем больш шанцаў на поспех.

Нагадаем, 15-га снежня 2011 года суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў законнай забарону Мінгарвыканкама на шэсце на падставе таго, што недалёка ад маршруту, у адным з дамоў, размясцілася філія паліклінікі.

Сам гей-прайд прайшоў 22-га кастрычніка мінулага года. Тады ў мікрараёне Шабаны на несанкцыянаванае шэсце выйшлі каля 20 актывістаў ЛГБТ-руху. Акцыя пад вясёлкавымі сцягамі і лозунгамі "Беларусь без гамафобіі!" і "Прайд — гэта нармальна!" доўжылася не больш за 10 хвілін, ніхто не быў затрыманы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international