23 лютага журналістаў не пусцілі ў суд над Каваленкам і перашкаджалі працаваць

2012 2012-02-23T15:13:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як паведамілі ГА “БАЖ” сябры арганізацыі, калі іх упусцілі ў будынак, дзверы судовай залы былі ўжо зачыненыя, а ахова заявіла, што месцаў там няма.

Журналістам не дазволілі знаходзіцца і ў калідоры суда. Незалежная журналістка Алена Сцяпанава кажа, што яе груба выштурхоўвалі  на вуліцу аж трое спецназаўцаў. Карэспандэнту Радыё “Свабода” Валерыю Каліноўскаму не давалі здымаць нават перад будынкам суда – білі па руках, захіналі аб’ектыў фотаапарата.

Каля 10.30 адзін з прысутных у зале выйшаў на вуліцу і паведаміў журналістам, што суддзя Алена Жук адхіліла хадайніцтва С. Каваленкі аб дапушчэнні на працэс прадстаўнікоў СМІ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international