Учора ДАІ не прапусціла аршанскіх актывістаў БХД на суд над Сяргеем Каваленкам

2012 2012-02-23T14:20:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daishnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аўтамабіль, у якім знаходзіліся чацвёра актывістаў аршанскай арганізацыі аргкамітэта БХД, быў затрыманы ў сярэдзіне дня 22 лютага супрацоўнікамі ДАІ на выездзе з Оршы каля вёскі Андрэеўшчына.

Як распавёў прадстаўнік БХД Яўген Анішчанка, група аршанскіх хрысціянскіх дэмакратаў мела намер прысутнічаць на судзе над Сяргеем Каваленкам, які праходзіў у Віцебску.

Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што ў іх ёсць падазрэнне, нібыта дадзены аўтамабіль скрадзены і знаходзіцца ў вышуку. А таму неабходна правесці праверку. Аднак па тварах аўтаінспектараў было відаць, што яны самі ніколькі не вераць у гэтую версію. Як і варта было чакаць, праверка зацягнулася на доўгіх 3 гадзіны. Судовае паседжанне па справе Каваленка да таго часу ўжо скончылася.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international