Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў звярнула ўвагу на сітуацыю на “Граніце”

2012 2012-02-23T14:02:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prafsajuz-kanfederacyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная Канфедэрацыя Прафсаюзаў

Міжнародная Канфедэрацыя Прафсаюзаў

Генеральны сакратар Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў (МКП) Шаран Бароў ад імя 175 мільёнаў працоўных, аб'яднаных у 305 нацыянальных прафсаюзных цэнтры, якія дзейнічаюць у 151 краіне і тэрыторыі, звярнулася да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з парушэннямі правоў незалежнага прафсаюза на РУВП "Граніт" г. Мікашэвічы, паведамляе сайт Беларускага Кангрэсу Дэмакратычных Прафсаюзаў.

МКП патрабуе:

  • Спыніць і ўсталяваць пакаранне за ўціск прафсаюзаў і іх дыскрымінацыю;
  • Стварыць умовы, пры якіх свабода аб'яднання ў Беларусі ў поўным аб'ёме павінна гарантавацца законамі і на практыцы;
  • Змяніць фармулёўкі ў законах, якія не адпавядаюць міжнародным працоўным нормам і правам працоўных на арганізацыю сваёй дзейнасці і праграм свабодна і без ўмяшання ўладаў;
  • Выканаць рэкамендацыі Камісіі па расследаванні і прыняты урадам План дзеянняў.

У якасці першага кроку ў гэтым кірунку, і канкрэтна ў выпадку з РУВП "Граніт", МКП патрабуе ад урада Беларусі, каб:

  • Алег Стахаевич і Людміла Ліцвінка былі адноўленыя на сваіх працоўных месцах;
  • Ізноў створаны прафсаюз на РУВП "Граніт" быў прызнаны і мог функцыянаваць без усялякага ўмяшання ў ягоныя справы;
  • Работнікі прадпрыемства маглі свабодна ўступаць у арганізацыі па свайму выбару.

У лісце Шаран Бароў паведамляецца, што МКП будзе ажыццяўляць кантроль над сітуацыяй з правамі работнікаў і іх прафсаюзаў на РУВП "Граніт" і ў цэлым у Рэспубліцы Беларусь. МКП разгледзіць магчымасць інфармавання Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) і Еўрасаюза аб апошніх падзеях.

МКП падтрымлівае і выказвае шырокую салідарнасць з незалежнымі прафсаюзамі і працоўнымі Беларусі ў барацьбе за свабодную рэалізацыю іх фундаментальных правоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international