У Гомелі спецназ затрымаў дэмакратычных актывістаў, якія віншавалі мінакоў з Днём абаронцы Айчыны

2012 2012-02-23T13:18:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyja-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 лютага ў абедзенны час тры дэмакратычныя актывісты Гомеля выйшлі да цэнтральнага ўнівермагу горада, каб павіншаваць мінакоў з Днём абаронцы Айчыны. Кастусь Жукоўскі, Андрэй Папоў і Зміцер Карашкоў раздавалі паштоўкі з пажаданнямі: «Хопіць піць - час сям'ю карміць і краіну бараніць».

Літаральна праз дзве хвіліны пасля пачатку акцыі да актывістаў падышлі супрацоўнікі спецназу, схапілі маладзёнаў і павялі ў невядомым накірунку.

Таксама інцыдэнт адбыўся з незалежнай журналісткай Ларысай Шчыраковай. Мужчына ў штацкім падышоў да яе і пачаў чапляцца: маўляў, давайце пазнаёмімся – і такім чынам перашкаджаў здымаць затрыманне актывістаў на відэа. Калегі журналісткі пачалі заступацца за дзяўчыну, дзякуючы гэтаму, магчыма, яна не была затрымана.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international