Брэсцкія ўлады праігнаравалі патрабаванне жыхароў горада ліквідаваць прычыны смуроду (дакумент)

2012 2012-02-23T11:34:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kanius.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ганна Канюс

Ганна Канюс

Прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці, што арганізавалі ў абласным цэнтры збор подпісаў наконт праблемы дрэнных пахаў, якая турбуе жыхароў многіх мікрараёнаў Брэста, атрымалі 22 лютага адказ ад гарадскіх уладаў на свой калектыўны зварот.      

Як нагадала адна з ініцыятараў збору подпісаў Ганна Канюс (на фота), у звароце, які падтрымалі больш за тысячу чалавек, са спасылкай на закон “Аб санітарна-гігіенічным дабрабыце насельніцтва” выказвалася просьба распрацаваць мерапрыемствы, скіраваныя на папярэджанне, памяншэнне і ліквідацыю адмоўнага ўздзеяння смуроду на здароўе грамадзян. Акрамя таго, у звароце актывісты ўздымалі іншыя праблемы, звязаныя з санітарна-гігіенічным станам тэрыторыі горада, якія выявіліся падчас збору подпісаў.
"У сваім адказе чыноўнікі паведамляюць аб праведзенай праверцы па ўзнятых лакальных пытаннях і заяўляюць, што парушэнняў не выяўлена, - распавяла Ганна Канюс. - Пры гэтым у лісце ні слова не гаворыцца пра самую галоўную нагоду для збору подпісаў: чаму непрыемны пах ужо не першы год рэгулярна запаўняе кватэры і хаты жыхароў Брэста і як улады збіраюцца вырашаць гэтую праблему?”.

Ганна Канюс падкрэсліла, што такі адказ не адпавядае закону “Аб зваротах грамадзян”, які абавязвае ўлады прыняць меры для ўсебаковага, аб'ектыўнага і своечасовага разгляду зваротаў. Таму актывісты маюць намер абскардзіць адказ гарвыканкама ў вышэйшых інстанцыях.
Нагадаем таксама, што раней брэсцкія ўлады забаранілі шэраг пікетаў, прысвечаных  праблеме смуроду ў горадзе, на якіх планавалася выказаць пратэст у сувязі з бяздзейнасцю чыноўнікаў у гэтым пытанні.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international