Суд над Сяргеем Каваленкам: дзень трэці (дадаліся фоты)

2012 2012-02-23T14:57:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalenka-syd3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей каваленка на судзе 22 лютага

Сяргей каваленка на судзе 22 лютага

Сёньня ў Віцебску ў 10-30 гадзін працягнецца разгляд крымінальная справы Сяргея Каваленкі, якога вінавацяць у парушэньні рэжыму адбыцця «хатняй хіміі» — умоўнага пакараньня, прысуджанага за бел-чырвона-белы сьцяг, вывешаны 7 студзеня 2010 году на гарадзкой навагодняй ёлцы. Да суду сябра КХП БНФ трымалі пад вартай — у ізалятары часовага ўтрыманьня, а потым у СІЗА.

Учора судзьдзя Алена Жук адхіліла хадайніцтвы Каваленкі, які патрабаваў адводу судзьдзі і пракурора.

9-50. Перад пачаткам працэсу да будынку суда пад’ехаў аўтобус са спецназаўцамі. Ля суду знаходзіцца абласное міліцэйскае начальства. У суд даставілі і Сяргея Каваленку.

10-45. Паседжаньне праходзіць у закрытым рэжыме. Нікога, акрамя адвакатаў, у залю не пусьцілі. У калідоры стаяць: родныя, журналісты, праваабаронцы, грамадзкія дзеячы. Людзі абураюцца. Жонка і маці абураюцца, што міліцыя парушаюць закон.

10-50. Як перадае Радыё Свабода, усіх наведвальнікаў гвалтам вывелі з суду на вуліцу. Апэрацыяй кіраваў Ігар Скарыновіч, начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі. Частку людзей міліцыянты павялі на другі паверх. Калідор блякуюць сталамі.

11-40. Абвешчаны перапынак. Да Каваленкі выклікалі “хуткую дапамогу”. Адвакат Аляксандар Галіеў паведаміў, што разглядаць справу суд так і не пачаў.

12-30. Чарговы мэдычны агляд Каваленкі скончаны. Суд аднавіўся, але не надоўга, паколькі ён  хістаецца і ледзь стаіць на нагах. Суддзя абвесціла перапынак.

13-20. Паводле інфармацыі, якая паступае з будынку суду, у залю запрасілі сьведку. Праваабаронцы, якія знаходзяцца пад будынкам, ня выключаюць, што разгляд справы прысьпешваецца. (Радыё Свабода)

15-20. Пасьля перапынку ў судзе працягваецца допыт Сяргея Каваленкі.

16-30 Дапыталі супрацоўніка крымінальна-выканаўчай інспэкцыі Першамайскага раёну Віцебску Яўгена Якушэвіча. Пасьля прайшоў допыт ягоных калегаў з прозьвшчамі Шыліна і Пахноўскі. Таксама ў якасьці сьведкаў дапытаныя міліцыянты Белавус і Сыч.

17-30 У суд выклікалі брыгаду хуткай дапамогі, аднак суддзя Алена Жук не дапусціла лекараў да Каваленкі.

 

Затым былі дапытаныя жонка Каваленкі Алена і ягоны брат. Некаторыя сведкі на суд не з’явіліся.  Судовае паседжаньне завяршылася каля 19 гадзін вечара.

Чытайце таксама:

У Віцебску пачаўся суд па справе Сяргея Каваленкі

Суд над Сяргеем Каваленкам: дзень другі

Cваякоў і журналістаў далей ганкаў не пусцілі
Хуткая дапамога для Сяргея Каваленкі
Хуткая дапамога для Сяргея Каваленкі
Маці, Лідзія Каваленка
Судовую залу ахоўваюць

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства