Аляксандру Арцыбашаву далі 10 сутак

2012 2012-02-23T08:58:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Аляксандр Арцыбашаў, якога затрымалі 22 лютага ў будынку суду Маскоўскага раёну Менску, таксама асуджаны да 10 сутак арышту. Яго адвезьлі на Акрэсьціна, паведаміла ягоная жонка Марыя.

Арцыбашава затрымалі, калі ён спрабаваў перадаць Паўлу Вінаградаву сок і цыгарэты. На яго таксама склалі пратакол за лялечную акцыю.

Такім чынам, абодва актывісты асуджаныя за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, якая прайшла яшчэ 10 лютага на плошчы Незалежнасьці ў Менску пад назвай «Игрушко митингуэ!» Ёсьць зьвесткі, што падчас арышту яны абвесьцілі галадоўку.

У Аляксандра і Марыі Арцыбашавых — сын Арцемій, якому толькі год.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international