Судовы працэс па касацыйнай скарзе Міколы Чарнавуса адбудзецца 29 лютага

2012 2012-02-22T18:22:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Чарнавус ў Баранавіцкім судзе 03.02.2012 г.

Мікалай Чарнавус ў Баранавіцкім судзе 03.02.2012 г.

Грамадскі актывіст Мікола Чарнавус з Баранавічаў атрымаў з Брэсцкага абласнога суда паведамленне, што судовы працэс па ягонай касацыйнай скарзе адбудзецца ў абласным судзе 29-га лютага ў 11 гадзін раніцы. Актывіст па тэлефоне запрасіў прысутнічаць у судзе консула Ўкраіны ў Брэсце Івана Баранчыка. Консул падзякаваў за запрашэнне і паведаміў, што, на жаль, прысутнічаць не можа, таму што баранавіцкія гарадскія ўлады запрасілі яго на сустрэчу якраз у гэты дзень, на 29 лютага.

Мікола Чарнавус абскарджвае рашэнне суда горада Баранавічы, згодна з якім ён быў пакараны штрафам у дзве базавыя велічыні нібыта за самаўпраўства пры стварэнні грамадскага аб’яднання. Правапарушэннем было прызнана тое, што свае заявы ў гарвыканкам наконт выдзялення ўкраінскай дыяспары памяшкання для рэгістрацыі грамадскага аб’яднання “Кабзар” ён падпісваў як старшыня арганізацыі, якім ён быў абраны на ўстаноўчым сходзе. Паколькі “Кабзар” пакуль не прайшоў дзяржрэгістрацыі, такі подпіс чыноўнікі палічылі самаўпраўствам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international