Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека

2012 2012-02-22T15:38:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/skolaloga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Курс накіраваны на паглыбленне матываванымі маладымі людзьмі ведаў у галіне правоў чалавека, актывізацыю іх практычнага прымянення ў прафесійнай і грамадскай сферах.

Мэтай праграмы з’яўляецца пашырэнне і развіццё праваабарончай адукацыі як фактару, які ўплывае на агульнае выкананне правоў чалавека ў краіне.     

Выкладчыкі праграмы -- прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права.

Мэтавая група

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі з Беларусі, якія маюць базавыя веды ў галіне правоў чалавека (выпускнікі школ, семінараў і трэнінгаў праваабарончай накіраванасці), зацікаўленая ў пашырэнні кампетэнцый у дадзенай сферы.

Узрост: ад 20 да 30 гадоў.

Група будзе сфармавана з 18-20 удзельнікаў на конкурснай аснове.

Месца правядзення

Беларускі дом правоў чалавека: Вільня, Літоўская Рэспубліка

Фармат курса

Курс разлічаны на 3 месяцы і складаецца з 4 тэматычных сесій (семінараў), якія будуць праходзіць на працягу сакавіка-чэрвеня 2012 года. Працягласць кожнай сесіі – 3 поўныя дні (пятніца-субота-нядзеля; чацверг – дзень прыезду).

Кожная сесія будзе складацца з тэарэтычных і практычных заняткаў, тэматычных дыскусій. Паміж сесіямі прадугледжана выкананне хатніх заданняў, якія будуць тэставацца і ацэньвацца экспертамі.  

Ад удзельнікаў будзе патрабавацца прысутнасць на ўсіх сесіях і выкананне хатніх заданняў, у сувязі з чым арганізатары просяць прэтэндэнтаў уважліва прааналізаваць і ацаніць свае магчымасці паўнавартаснага ўдзелу ў праграме (з улікам навучання, працы, сямейнага становішча і г.д.).

Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка на любым этапе праграмы ў выпадку невыканання ўмоваў і патрабаванняў удзелу ў яе працы.

Плануемая тэматыка і тэрміны сесій:

23-25 сакавіка: Асноўныя паняцці правоў чалавека. Механізмы абароны правоў чалавека на нацыянальным і міжнародным узроўнях: тэорыя і практыка. Канстытуцыйны суд.

6-8 красавіка: Свабода сходаў. Міжнародныя стандарты і нацыянальнае заканадаўства. Практычныя аспекты рэалізацыі свабоды сходаў.

4-6 траўня: Права на неўмяшальніцтва  ў прыватнае і сямейнае жыццё. Інфармацыйная бяспека.

8-10 чэрвеня: Некаторыя аспекты крымінальнага і адміністратыўнага працэсу.

Працоўныя мовы: беларуская і руская.

Падача заявак і правядзенне конкурсу

Для ўдзелу ў конкрсе прэтэндэнт павінен запоўніць рэгістрацыйную форму (у дадатку), а таксама напісать невялікае эссе на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі (аб’ёмам не менш за 2000 знакаў з прабеламі) і даслаць не пазней за 7 сакавіка 2012 года ўключна (заяўкі, дасланыя пазней, разглядацца не будуць) на адрас: belschool@gmail.com.

Для прэтэндэнтаў, якія не з’яўляюцца выпускнікамі Летніх школ па правах чалавека, праграмы Беларуская праваабарончая школа, пажадана прадставіць рэкамендацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай грамадскай арганізацыі, з якой супрацоўнічае прэтэндэнт, з месца працы ці вучобы) або адсканаваную копію сертыфіката праваабарончай праграмы, выпускніком якой вы з’яўляецеся.

Удзельнікі будуць выбраныя сярод заяўленых прэтэндэнтаў у выніку конкурсу, які правядзе спецыяльная кваліфікацыйная камісія. Пра вынікі конкурсу да 11 сакавіка 2012 года будуць апавешчаны ўсе прэтэндэнты.

Перавага будзе аддавацца ўдзельнікам, якія прадставілі важкія рэкамендацыі, напісалі эсэ, арыентуюцца ў грамадскай і праваабарончай праблематыцы, матываваныя на атрыманне ведаў у галіне правоў чалавека, гатовыя дзейнічаць на карысць іх абароны.

Важныя акалічнасці

Візы. Вырашэнне пытання аб візавай падтрымцы бяруць на сябе арганізатары праграмы. Транспартныя выдаткі, звязаныя з афармленнем віз, кампенсаваны не будуць.

Патрабаванні да пашпартоў. Тэрмін дзеяння пашпартоў прэтэндэнтаў павінен быць на 3 месяцы большы, чым тэрмін заканчэння апошняй сесіі; у пашпарце павінны быць дзве чыстыя старонкі з адзнакай “візы”; пашпарт павінен быць выдадзены на працягу апошніх 10 гадоў. 

Выдаткі. Удзел у праграме і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатары бяруць на сябе выдаткі на аплату віз і страхавых полісаў, транспартных выдаткаў (кошт праезду да месца правядзення навучальных мерапрыемстваў і назад), пражывання і харчавання ўдзельнікаў.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць, накіраваўшы пісьмовы запыт на электронны адрас: belschool@gmail.com

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international