Яўгена Парчынскага з Полацку вусна папярэдзілі ў КДБ

2012 2012-02-22T12:24:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Стваральніка сайту «Свабодны рэгіён», які асвятляе падзеі грамадскага жыцця Полаччыны, выклікаў "на гутарку" супрацоўнік мясцовага КДБ.

Яўген Парчынскі распавёў, што на сустрэчу ён схадзіў. І супрацоўнік КДБ, зачытаўшы некалькі артыкулаў Крымінальнага кодэксу, напрыканцы гутаркі шматзначна заўважыў: „Я спадзяюся, што гэта была наша апошняя сустрэча“.

-У мяне спыталі, ці ведаю я, што без акрэдытацыі журналісцкая дзейнасць забароненая - асабліва праца без акрэдытацыі на замежныя СМІ. Супрацоўнік КДБ таксама казаў, каб я быў асцярожны і памятаў, што ёсць такія артыкулы, за якія можна прыцягнуць да адказнасці “кожнага другога незалежнага журналіста”. Да прыкладу, за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь у публікацыях, фота- і відэаматэрыялах або за абразу Прэзідэнта РБ. Заадно было згадана, што ў КДБ ведаюць пра маю актыўнасць у сацыяльных сетках у перыяд “маўклівых” акцый пратэсту, - распавёў Яўген Парчынскі.

Нагадаем, што толькі за апошнія некалькі дзён у Гродне трое журналістаў атрымалі пісьмовыя папярэджанні ад пракуратуры за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international