У другой палове верасьня стане вядома, ці амністуюць Сяргея Скрабца

2006 2006-09-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік дэпутацкай групы "Рэспубліка" у Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргей Скрабец падаў заяву з просьбай пра амністыю.
З адпаведным лістом ён зьвярнуўся праз адміністрацыю папраўчай калёніі ў Пракуратуру па наглядзе за законнасьцю выкананьня крымінальных пакараньняў. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла Аляксандра Скрабец, жонка былога экс-парлямэнтара.
Былы дэпутат асуджаны на 2,5 гады пазбаўленьня волі. Суд прызнаў яго вінаватым у выманьваньні крэдытаў. Аднак і сам асуджаны, і праваабаронцы гавораць пра палітычную матывацыю зьняволеньня. Улетку 2004 году спадар Скрабец удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў групы "Рэспубліка", якія патрабавалі зьмяніць Выбарчы кодэкс і вызваліць Міхаіла Марыніча. Сяргей Скрабец таксама быў адным з арганізатараў акцыі пратэсту, прымеркаванай да дзесяцігодзьдзя прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international