Наваполацк: Ператрусам справа не скончылася (копіі пратаколаў вымання)

2012 2012-02-22T10:22:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ryzichenka-navapolack.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзмітрый Рыжычэнка, наваполацкі актывіст, падазроны па справе 2010 года аб з'яўленні ў горадзе «апазіцыйных» графіці, быў 21 лютага дапытаны следчым. Падчас допыту Дзмітрыю была прад'яўлена флэшка, канфіскаваная работнікамі органаў пры ператрусе, але не занесеная ў пратакол. На флэшцы следчы прадэманстраваў файлы з назвамі «азбука терроризма», «изготовление взрывчатых веществ» і мноства іншых падобнай скіраванасці. Па словах Дзмітрыя, дадзеныя файлы ён бачыць упершыню і ніякага дачынення да іх не мае.

Між тым, са слоў Вольгі Дамаскінай, маці Дзмітрыя, дадзеная флэшка знікла з кватэры пасля правядзення ператрусу, і не была ўнесена ў пратакол вымання (глядзець пратакол вымання ад 16 лютага). У копіі пратаколу, выдадзенай на рукі Вользе пасля ператрусу, флэшка не фігуруе ў якасці канфіскаваных рэчаў. Прапажу флэшкі яны з сынам выявілі пасля сыходу міліцыі і напісалі заяву аб яе знікненні пасля ператрусу ў пракуратуру. Між тым, у копіі пратаколу, якую выдалі Вользе Дамаскінай пасля правядзення допыту сына, флэшка ўжо чароўным чынам з'явілася (глядзіце пратакол вымання ад 21 лютага, пункт 5).

Вольга Дамаскіна і Дзмітрый Рыжычэнка падалі заяву на дзеянні работнікаў міліцыі з прыкладаннем копіі першапачатковага пратакола і яго фатаграфіі, дзе ясна бачна, што ніякіх флэш-назапашвальнікаў ў ходзе вобшуку не вымалася.

 

протокол выемки от 16.02
протокол выемки от 21.02

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international