З’явілася версія сайта “Вясны” для мабільных прыладаў

2012 2012-02-22T12:06:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viasna-mobile.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мабільная версія сайту ПЦ Вясна цяпер дасяжная па адрасе http:

Мабільная версія сайту ПЦ Вясна цяпер дасяжная па адрасе http:

Цяпер наведвальнікі са звычайнымі мабільнымі тэлефонамі могуць карыстацца аблегчанай версіяй сайта Праваабарончага цэнтра “Вясна” - амаль без графікі і скрыптоў, якія звычайна робяць загрузку больш працяглай па часе і “з’ядаюць” трафік. Яна амаль цалкам захоўвае ўвесь функцыянал сайта, уключаючы паўнавартасны пошук.

У якасці асноўных перавагаў асобнай версіі можна адзначыць лепшую сумяшчальнасць і зручнае адлюстраванне кантэнту на мабільнай прыладзе, а таксама спецыфічныя спрошчаныя функцыі кіравання. Трэба заўважыць, што немалаважным следствам гэтага будзе зніжэнне аб'ёму загружанай інфармацыі, што дазваляе адчувальна эканоміць сродкі ў параўнанні з загрузкай поўнай версіі сайта. Галоўная старонка мабільнай версіі мае памер у 50-70 кілабайт, а старонка з навіной, у якой ёсць ілюстрацыя, – у 80 кілабайт.

Пры распрацоўцы ў якасці разметкі не выкарыстоўваўся агульнапрыняты раней XHTML Mobile Profile, а застаўся HTML5,  што не перашкаджае сайту нармальна выглядаць на мабільных класа SonyEricsson S312/J10, а таксама ў мабільным браўзеры Opera Mini, не кажучы ўжо пра экраны сучасных смартфонаў.

Спадзяемся, што мабільная версія сайта “Вясны” - http://m.spring96.org - парадуе інтэрнет-карыстальнікаў з даволі дынамічным рытмам жыцця і высокай патрэбнасцю ў актуальнай і дакладнай праваабарончай інфармацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international