Паўлу Вінаградаву - 10 сутак арышту, на чарзе - Арцыбашаў

2012 2012-02-22T11:39:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cacki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя 10 лютага \\

Акцыя 10 лютага \\

У судзе Маскоўскага раёна Менска судзілі актывіста грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Паўла Вінаградава. Яго вінавацяць па артыкуле 23.34 КаАП РБ (Парушэньне парадку арганізацыі правядзеньня масавага мерапрыемства ці пікетаваньня) за акцыю «Игрушко митингуэ»  10 лютага каля Менгарвыканкама. Вядома, што Павал Вінаградаў абвесціў галадоўку. Суддзя МатыльТацяна пакарала яго арыштам на 10 сутак.

Павел Вінаградаў быў раптоўна затрыманы пасьля 17 гадзін 21 лютага. Догі час пра яго месцазнаходжаньне нічога не было вядома. Ноч актывіст правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Проста ў памяшканьні суду прыкладна ў 11-10 быў затрыманы яшчэ адзін актывіст кампаніі “Гавары праўду” Алесь Арцыбашаў. Яго вінавацяць ва ўчорашняй акцыі “ШОС” на Плошчы Незалежнасьці. Арцыбашава адвезлі ў Маскоўскі РУУС для складаньня пратаколаў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international