Вячаслаў Сіўчык адбывае запазычаны арышт
13.09.2006.
Вячаслаў Сіўчык знаходзіцца ў турме на вуліцы Акрэсьціна, паведамляе Радыё Свабода. Ён адбывае арышт, які, паводле міліцыянтаў, ён запазычыў за ўдзел у сакавіцкай акцыі на Кастрычніцкай плошчы.Увечары 12 верасьня Вячаслава Сіўчыка затрымалі ў кавярні ў часе сустрэчы з журналістам Паўлюком Быкоўскім.
Сіўчыка затрымалі 23 сакавіка, але з турмы на Акрэсьціна апазыцыянэра адвезьлі ў трэці клінічны шпіталь. Вячаслаў Сіўчык патлумачыў мэдыкам, што быў зьбіты пад час затрыманьня. Праз некалькі дзён ён пакінуў шпіталь і зьехаў ва Ўкраіну.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








