У Брэсце плануецца пікет у падтрымку Бяляцкага

2012 2012-02-22T10:06:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі падчас суду

Алесь Бяляцкі падчас суду

Заяўка на правядзенне такой акцыі 8 сакавіка ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, які вызначаны ўладамі для арганізацыі масавых мерапрыемстваў, пададзена ў Брэсцкі гарвыканкам правабаронцам Уладзімірам Вялічкіным. 

“Я лічу, што калі чалавек, які прысвяціў сваё жыццё абароне правоў чалавека і дапамозе іншым людзям, а зараз сам патрабуе дапамогі, мы павінны гэта зрабіць”, - кажа Уладзімір Вялічкін. Паводле яго словаў, мэта пікета – не толькі праінфармаваць грамадскасць пра прысуд, які вынесены ў адносінах да кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага (4,5 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці), але і нагадаць пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ўвогуле, якая не можа пакінуць сумленных людзей абыякавымі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international