У падтрымку кіраўніка незалежнай прафсаюзнай суполкі “Граніту” будуць пікетаваць

2012 2012-02-22T09:57:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-mihniuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ініцыятарам правядзення акцыі салідарнасці ў Брэсце з’яўляецца старшыня мясцовага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк (на фото), якая збіраецца правесці пікет 7 сакавіка, пра што яна паведаміла ў заяўцы, перададзенай у гарвыканкам.

Двухгадзінны пікет у падтрымку звольненага кіраўніка суполкі незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах Алега Стахаевіча мусіць адбыцца ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў: гэта пляцоўка вызначана рашэннем Брэсцкага гарвыканкама для правядзення падобных масавых акцый.

Як распавяла Зінаіда Міхнюк, з дапамогай пікета ёсць намер прыцягнуць увагу грамадскасці да падзей на буйным прадпрыемстве ў Мікашэвічах, дзе адбываецца дыскрымінацыя паводле прыналежнасці да прафсаюзаў. Яскравым прыкладам з’яўляецца жаданне кіріаўніцтва “Граніту” пазбавіць працы на прадпрыемстве лідара новастворанай суполкі незалежнага прафсаюза Алега Стахаевіча па надуманых прычынах.

Нягледзячы на тое, што амаль усе заяўкі на правядзенне пікетаў у Брэсце апошнім часам былі адхіленыя, Зінаіда Міхнюк спадзяецца, што на гэты раз не будуць чыніць перашкодаў для таго, каб такая акцыя салідарнасці ўрэшце адбылася.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international