У Бабруйску міліцыя адмаўляецца супрацоўнічаць зь недзяржаўнай газэтай

2006 2006-09-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Карэспандэнту газэты "Бобруйский курьер" Вользе Мар'ясінай ў Гарадзкім аддзеле міліцыі Бабруйска адмовілі паведаміць інфармацыю і патлумачылі гэта тым, што атрымалі ўказаньне з гарвыканкама не супрацоўнічаць з "Бобруйским курьером."
Як паведамляе прэс-служба БАЖ, 11 верасьня Вольга Мар'ясіна па заданьні рэдакцыі зьвярнулася ў міліцыю, каб удакладніць інфармацыю аб дарожным здарэньні на ўскраіне Бабруйска. У мясцовым ДАІ параілі перазваніць у гарадзкі аддзел міліцыі старшаму інспектару штаба АУС гарвыканкама Ігару Шалыгіну. Даведаўшыся з якой газэты яму тэлефануюць, падпалкоўнік Шалыгін адмовіўся прадстаўляць карэспандэнту "БК" інфармацыю, спаслаўшыся на адпаведнае ўказаньне, і прапанаваў па ўсіх пытаньнях зьвяртацца ў гарвыканкам.
Нагадаем, Закон аб друку і іншых СМІ Рэспублікі Беларусь ў арт. 48 прадугледжвае адказнасьць службовых асоб дзяржаўных органаў і арганізацый "за ўстанаўленьне абмежаваньняў на кантакты з журналістам і перадачу яму інфармацыі".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international