Пракуратура адмаўляецца бараніць права на свабоду сходаў

2012 2012-02-22T09:45:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svab-shodau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура Салігорскага раёна пакінула без разгляду па сутнасці скаргу мясцовага актвіста Уладзіміра Шылы на бесспадстаўныя забароны пікетаў Салігорскім выканканаўчым камітэтам.

Спаслаўшыся на артыкул 7 Закону “Аб масавых мерапрыемствах”, пракурор Салігорскага раёна В. І Бельчын параіў актывісту звярнуцца ў суд, калі той лічыць свае правы праушанымі.

- Так, законам прадугледжана, што адмова ў правядзеньні масавага мерапрыества можа быць абскарджана ў судовым парадку, але гэта не забараняе пракуратуры, як нагляднаму органу, правесці адпаведную праверку парушэння заканадаўства дзяржаўным органам, - каментуе сітуацыю мясцовы праваабаронца Леанід Мархотка. - Пракуратура ж вырашыла самаўхіліцца і спіхнуць справу на суд, у які, між іншым, неабходна яшчэ сплаціць судовую пошліну.

Сам Уладзімір Шыла плануе дачакацца адказу на сваю аналагічную скаргу з Мінскага абласнога выканаўчага камітэту, пасля чаго прыме рашэнне аб далейшых дзеяннях па абскарджванні забаронаў на масавыя мерапрыемствы Салігорскім выканкамам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international