Паўла Вінаградава жонка адшукала на Акрэсьціна

2012 2012-02-22T09:08:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vinagradau1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Вінаградаў

Павел Вінаградаў

Актывіст грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Павел Вінаградаў, месцазнаходжаньне якога ад  ад 17-й гадзіны было невядомае, адшукаўся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Пра гэта даведалася жонка актывіста Святлана, якая амаль паўночы расшуквала мужа па міліцэйскіх пастарунках.

На Паўла складзены пратакол і магчыма, сёньня ў судзе  Маскоўскага раёна Менска адбудзецца разгляд адміністратыўнай справы. Аднак невядома дагэтуль, у чым яго вінавацяць.

Нагадаем, што 21 лютага Павел мусіў сустрэцца са знаёмым у кафэ «Містраль» каля стадыёна «Дынама». Аднак у кафэ так і не з'явіўся. Затое стала вядома, што туды прыходзілі двое ў цывільным і шукалі чалавека ў белай куртцы, падобнага на Вінаградава.
Жонка зніклага актывіста Святлана і Міхаіл Пашкевіч, спрабуючы адшукаць Паўла, ужо пабывалі ў КДБ і ГАМ № 1 Ленінскага раёна Менска, але ў абодвух установах ім сказалі, што затрыманы па прозвішчы Вінаградаў да іх не паступаў. Толькі ў 3-30 ночы ёй паведамілі, што муж – на Акрэсьціна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international