Фядыніча знялі з цягніка «Вільня — Мінск» і трымаюць на мяжы

2012 2012-02-22T08:50:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кіраўніка незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Генадзя Фядыніча беларускія памежнікі вечарам 21 лютага  знялі з цягніка «Вільня — Мінск». Прычыны затрымання прафсаюзнага лідара пакуль невядомыя.

Генадзь Фядыніч па-ранейшаму знаходзіцца на памежным пераходзе Гудагай.

— Правялі асабісты догляд з поўным распрананнем.

Афармляюць пратакол. Чакаем, калі прынясуць пратакол. У нас нічога забароненага з сабой не было. Да сённяшняга часу не ведаем, чаму нас знялі з цягніка. Мы адсюль не можам сыйсці. Чакаем.

Разам з Генадзем Фядынічам з цягніка знялі ягоную жонку і яшчэ адную знаёмую, што вярталася ў Беларусь. Прычыны затрымання ім дагэтуль не патлумачылі. Наступны цягнік да Мінска будзе толькі раніцай, таму верагодна, ім давядзецца правесці гэтую ноч у будынку памежнай службы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international