Журналіста Віктара Парфёненку не акрэдытоўваюць, але папярэджваюць

2012 2012-02-21T19:40:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parfionenka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст Віктар Парфёненка

Журналіст Віктар Парфёненка

Журналіст з Гародні Віктар Парфёненка, які тройчы цягам трох гадоў падаваў паперы на афіцыйную рэгістрацыю ў якасці журналіста Беларускага Радыё Рацыя, 21 лютага быў выкліканы ў Гарадзенскую абласную пракуратуру для абвешчання афіцыйнага папярэджанне за працу без акрэдытацыі. У гутарцы з намеснікам начальніка аддзелу па наглядзе за выканананнем заканадаўства Валерыем Павядайкам быў згаданы матэрыял Парфёненкі ад 8 снежня 2011 году, які быў прысвечаны адзначэнню ў Гародні юбілею Максіма Багдановіча.

Віктар Парфёненка ў тлумачэнні прадстаўніку пракуратуры адзначыў, што ён з’яўляецца сябрам БАЖу як арганізацыі, якая дзейнічае згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Ён заявіў, што звязвае гэты выклік з тымі пасквілямі, якія з’явіліся на тэлеканалах Беларусі і шальмуюць БАЖ і яго сяброў. Парфёненка сказаў, што ён дзейнічае ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, якая гарантуе кожнаму чалавеку права на захоўванне, атрыманне і распаўсюд інфармацыі.

Характэрна, што ніякага пісьмовага папярэджання Віктар Парфёненка, нягледзячы на патрабаванне, не атрымаў. Журналіст збіраецца чарговы, ужо чацвёрты раз, падаць паперы на афіцыйную акрэдытацыю ў МЗС.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international