Па-беларуску вучыцца толькі 0,9% студэнтаў ВНУ

2012 2012-02-21T17:23:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Хоць роднай назвалі беларускую мову 60% насельніцтва.

Беларускую мову ў якасці размоўнай выкарыстоўвае 23% насельніцтва Беларусі. Такія звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца сёння. Звесткі атрыманы ў выніку перапісу насельніцтва Беларусі 2009 года. Пры гэтым у якасці роднай улічвалася мова, якую сам рэспандэнт назваў роднай, альбо мова, засвоеная ім першай у раннім дзяцінстве.

У часе перапісу беларускую мову назвалі роднай 60% жыхароў краіны (5 млн 58. тыс. чалавек), аднак дома на ёй, паводле звестак перапісу, размаўляе толькі 30% насельніцтва. Большая частка насельніцтва Беларусі (70%) аддае перавагу расейскай — на ёй размаўляюць 96% рускіх, 88% украінцаў, 70% беларусаў і 51% палякаў, якія пражываюць у Беларусі.

Беларускую мову ў якасці гутарковай выкарыстоўвае 23% насельніцтва. Толькі 26% беларусаў размаўляюць дома на беларускай мове, затое ў якасці гутарковай яе выкарыстоўвае 41% палякаў, якія пражываюць у Беларусі.

Лінгвістычныя характарыстыкі жыхароў розных рэгіёнаў Беларусі адрозніваюцца, адзначаюць у Белстаце.

Так, напрыклад, у Мінскай вобласці каля 70% насельніцтва ў якасці роднай мовы назвалі беларускую, у той час як у Мінску — толькі 35% насельніцтва, а маюць зносіны на ёй толькі 6% жыхароў сталіцы. У астатніх рэгіёнах роднай мовай беларускую лічаць больш за 50% жыхароў.

Паводле звестак статыстыкі, у гэтым навучальным годзе (2011/2012) у групах устаноў дашкольнай адукацыі выхавацелі размаўляюць па-беларуску больш чым з 45 тысячамі дашкольнікаў — гэта 12% дзяцей, якія наведваюць установы дашкольнай адукацыі. У дзённых установах агульнай сярэдняй адукацыі на беларускай мове вывучаюць усе прадметы каля 164 тысяч навучэнцаў (18% усіх школьнікаў).

Ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі на пачатак навучальнага года на расейскай і беларускай мовах навучалася 23 000 вучняў (14% усіх вучняў), на беларускай мове — 1,6 тысячы (каля 1%). Ва ўстановах вышэйшай адукацыі гэтыя паказчыкі склалі адпаведна 164,2 тысячы (37% усіх студэнтаў) і 4,2 тысячы (0,9%) студэнтаў.

У 2010 годзе ў Беларусі было выпушчана 11 040 кніг і брашур накладам больш за 43 млн асобнікаў, з іх 951 (каля 9%) — па-беларуску гадавым накладам 4 млн асобнікаў.

У тым жа годзе выдавалася 713 газет, на беларускай мове — 185 (26%). Гадавы наклад газет склаў 510,3 млн асобнікаў, пры гэтым больш за чвэрць накладу выходзіла на беларускай мове. Разавы наклад газет склаў 8,1 млн асобнікаў, з іх 1,2 млн асобнікаў — на беларускай мове.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international