Беларуская мова паводле экспертаў ЮНЭСКА знаходзіцца ў небяспецы

2012 2012-02-21T17:15:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Facebook і Vkontakte могуць выратаваць рэдкія мовы, якім пагражае знікненне. Да такой высновы прыйшлі брытанскія навукоўцы.

З прыкладна 7000 моў, якія зарэгістраваныя ў свеце на сённяшні дзень, палова можа знікнуць да канца стагоддзя, лічаць лінгвісты. Беларуская мова паводле экспэртаў ЮНЭСКА таксама знаходзіцца ў небяспецы.

Атлас «Мовы свету ў небяспецы», складзены гэтай арганізацыяй, аднёс беларускую да «слабых». Гэткі ж статус маюць такія мовы, як латгальская ў Латвіі, ніжнесаксонская ў Нямеччыне і башкірская ў Расіі.

Аднак брытанскія навукоўцы нядаўна заўважылі пазітыўную тэндэнцыю: знікаючыя мовы пачалі выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі і sms «каб пашырыць сваю ролю і прысутнасьць сярод іншых моў свету». Пра гэта кажа прафесар лінгвістыкі і сябра Нацыянальнага геаграфічнага таварыства Вялікабрытаніі Дэвід Харысан, перадае BBC.

«Цяпер мы заўважаем пазітыўнае уздзеянне глабалізацыі. Мова, на якой размаўляе толькі 50 чалавек у аддаленай кропцы свету, атрымлівае шанец быць пачутай у сусветным маштабе», — кажа прафесар.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international