Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2012 2012-02-21T14:43:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.

У гэтым выпуску:

Найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень - у “Хроніцы пераследу”.

У рубрыцы “Падзея тыдня” – рэзалюцыя Еўрапейскага парламента, прынятая на мінулым тыдні па пытаньні сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

Госцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства”, стаў актывіст грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Алесь Салдаценка. На мінулым тыдні шэраг актывістаў гэтай кампаніі былі затрыманыя на адной з менскіх кватэраў.

У “Праваабарончым календары” – Міжнародны дзень роднай мовы, які прыпадае на 21 лютага і адзначаецца з 2000-га году.

У музычных паўзах – песьні легендарнага гурта “Мроя”.

Слухаць праграму:

http://spring96.org/sites/default/files/2012-02-21_Kuncevich_Ludzmi_Zvacca_Prava_na_Volu_AN.mp3

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international