viasna on patreon

Затрыманы Вячаслаў Сіўчык

2006 2006-09-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля 21 гадзіны ў Менску у кафэ Бамонд (малая сцэна тэатру Янкі Купалы) быў затрыманы апазіцыйны палітык Вячаслаў Сіўчык. Супрацоўнікі Палка міліцыі асобага празначэння зайшлі ў кавярню нібыта для праверкі дакумента. У сп. Сіўчыка не было з сабой пашпарту і яго адвезлі ў пастарунак (Верагодна Ленінскі РАУС).
Важна, што падчас падзей на Кастрычніцкім пляцы сп. Сіўчык быў адным з актыўных удзельнікаў палацавага мястэчка. Яго падманам выманілі з мястэчка пасля затрымання маці (нібыта з сп. Сіўчыкам хацеў паразмаўляць пасол ЗША), моцна збілі, і пасля пастарунку ён трапіў у шпіталь. Пасля выпіскі са шпіталю ён не пагадзіўся дабраахвотна пайсці ў міліцыю і застаўся на волі. Яго завочна асуділі па адміністрацыйнай справе.
Калі яго зараз накіруюць на адбыванне неадбытага адміністрацыйнага пакарання, то правы стан гэтага дзеянн будзе не зразумелы, бо па адміністрацыйных справах тэрмін дзеяння -- 2 месяцы, якія ўжо закончыліся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства