viasna on patreon

Яшчэ 20-га Алесь Бяляцкі быў на Валадарцы

2012 2012-02-21T13:21:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/insaide.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта сябры Праваабарончага цэнтру “Вясна” даведаліся з паштоўкі, атрыманай сёння ад Алеся з менскага СІЗА-1.

“Добры дзень! Праездам апынуўся на сваім старым мейсцы ў родных мурах Валадаркі. Адчуваю, хутка паеду (павязуць) далей. Адчуваю вашыя флюіды… :)

На паштовым штампе прастаўлена дата – 20.02.12.  

Нагадаем, што 17 лютага ПЦ “Вясна” стала вядома, што старшыню арганізацыі Алеся Бяляцкага этапавалі з Жодзінскай турмы №8 ў Бабруйскую папраўчую калонію №2. Ці быў ён дастаўлены ў Бабруйск, тады высветліць не атрымалася. Мяркуючы з атрыманай ад Алеся паштоўкі, гэты час на этапе перасылкі ён утрымліваўся ў менскім СІЗА на Валадарскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства