Фотакарэспандэнтку хацелі выдаліць з мерапрыемства ў Брэсцкім гарвыканкаме

2012 2012-02-21T09:43:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сябра ГА “БАЖ” Мілана Харытонава прыйшла 17 лютага на паседжанне горадабудаўнічай Рады, якая дзейнічае пры Брэсцкім гарвыканкаме, каб зрабіць некалькі фотадзымкаў на замову рэдакцыі “Брестский курьер”.

Праз некаторы час пасля пачатку мерапрыемства старшыня гарвыканкама Аляксандр Палышэнкаў пачаў высвятляць, якое выданне прадстаўляе фотакарэспандэнка, і заявіў, што ў Міланы Харытонавай няма акрэдатыцыі, каб прысутнічаць на гэтым паседжанні.

“Я паспрабавала ўдакладніць, ці праводзілася нейкая адмысловая акрэдытацыя на згаданым мерпрыемстве, - распавяла Мілана Харытонава. – Старшыня гарвыканкама патлумачыў, што такая акрэдытацыя патрэбная на ўсе мерапрыемствы, што ладзяцца ў гарвыканкаме і, маўляў, без яе нельга на іх прысутнічаць”.

Калі гэтыя словы выклікалі ўсмешку ў некаторых прысутных журналістаў, Аляксандр Палышэнкаў прапанаваў ім таксама пакінуць залю. Мілане Харытонавай жа ён заявіў, што яна выконвае “замову” і адпрацоўвае грошы.

Зразумеўшы, што самастойна фотакарэспандэнтка з памяшкання не пойдзе, старшыня Брэсцкага гарвыканкама праз некалькі хвілінаў працягнуў паседжанне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international