Алег Стахаевіч сваё звальненне будзе абскарджваць у судзе

2012 2012-02-20T20:27:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/granit-vuveska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Толькі 20 лютага кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу на «Граніце» Алег Стахаевіч азнаёміўся з загадам адміністрацыі прадпрыемства аб сваім звальненні з працы, датаваным 16 лютага. Паколькі ў той дзень А. Стахаевіч не быў азнаёмлены з загадам, то 17 лютага ён выйшаў на працу. Не дапусціць актывіста да працы дапамагала не толькі ахова заводу, але і супрацоўнікі аховы мясцовага РАУС. Алег Стахаевіч склаў акт пра недапушчэнне яго да працы без азнаямлення з загадам аб звальненні, пад якім падпісаліся 22 работнікі прадпрыемства. Дарэчы, да загаду аб звальненні гэты акт далучаны не быў.

Алега Стахаевіча падтрымалі калегі-вадзіцелі, якія выехалі на 2 гадзіны пазней у кар’ер. Калі ім паведамілі, што ў адносінах да прафсаюзнага актывіста ўсё зроблена па інструкцыі, то яны на дзве гадзіны ў знак салідарнасці паставілі аўтамабілі на тэхагляд -- як таго таксама патрабуе інструкцыя.

Алегу Стахаевічу было адмоўлена ў пераводзе на іншую працу на “Граніце” пасля таго, як скончыўся тэрмін дзеяння часовага вадзіцельскага пасведчання. Ён лічыць сваё звальненне незаконным і будзе яго абскарджваць у судзе Лунінецкага раёна.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international