У Магілёве ўлады забаранілі пікет на Дзень салідарнасьці 16 верасьня

2006 2006-09-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскія ўлады адмовілі мясцовым дэмакратам ў просьбе правесьці пікет 16 верасьня  на Дзень салідарнасьці, паведаміла Радыё Свабода. Лідэры абласных філіяў Абяднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" і Партыі камуністаў беларускай плянавалі акцыю каля гарадзкога Дому культуры.
Арганізатары акцыі зьбіраліся запатрабаваць вызваленьня Аляксандра Казуліна ды іншых палітзьняволеных, а таксама пратэставаць супраць перасьледу апазыцыянэраў і ціску ўладаў на дэмакратычныя арганізацыі.
Гарвыканкам патлумачыў адмову "адсутнасьцю поўнага пакету неабходных дакумэнтаў". Паводле ж мясцовага актывіста Юрася Новікава, "улады баяцца даваць дазвол на акцыю нават у бязьлюдным месцы, каб людзі не даведаліся праўды пра палітычную сытуацыю ў краіне".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international