Бабруйск: Арцём Мархасёў накіраваў скаргу ў Вярхоўны суд

2012 2012-02-20T16:35:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marhasiou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Арцём Мархасёў

Арцём Мархасёў

Асуджаны за запаленыя на Дзяды свечкі Арцём Мархасёў вырашыў дабівацца праўды да канца і на днях накіраваў скаргу ў Вярхоўны суд. Нагадаем, што ён, а таксама Алена і Дзмітрый Тоўсцікі, Марына Іванова па рашэнні бабруйскай суддзі Таццяны Тарабуевай атрымалі па 700 тысячаў штрафу кожны. Арцём напісаў скаргу ў абласны суд, але магілёўскі суддзя Сяргей Конеў пакінуў рашэнне бяз зменаў. Кожны з чацьвёркі атрымаў пісьмовыя адказы, у якіх гаварылася, што іх довады і скаргі “неабгрунтаваныя”. 

Нягледзячы на папярэднія судовыя рашэнні, Арцём Мархасёў не хоча пагаджацца з такім пакараннем і лічыць яго бязглуздым і палітычна матываваным. Ён спадзяецца, што ў Вярхоўным судзе яго ды іншых затрыманых на Дзяды апраўдаюць.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international