У гарвыканкам Бабруйску ў трэці раз пададзеная заява на правядзеньне пікету ў падтрымку Казуліна

2006 2006-09-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты штаба былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта Аляксандра Казуліна ў Бабруйску чарговы раз падалі ў гарвыканкам заяву на правядзеньне пікета ў яго падтрымку. Мэта правядзеньня пікета  інфармаваньне грамадзян аб зьняволеньні экс-кандыдата і збор подпісаў за яго вызваленьне. Дзьве папярэднія заявы па розных матывах ўладамі былі адхіленыя. Згодна з заканадаўствам, адказ павінны даць не пазьней за 22 верасьня, якраз наконадні "Дажынак." Нагадаем, што 23-24 верасьня ў Бабруйску пройдзе рэспубліканскі кірмаш-фэстываль "Дажынкі-2006."
Як паведаміла парталу belngo.info адна зь ініцыятараў меркаванай акцыі, былая кіраўніца перадвыбарчага штаба Казуліна ў Бабруйску Таіса Кабанчук, гэтым разам яны самі ў заяве ўказалі месцам правядзеньня пікету стадыён ААТ "Фандак". На гэты бабруйскі "Бангалор" (стадыён знаходзіцца ўбаку ад цэнтра) гарвыканкам традыцыйна адпраўляе апазыцыю. Але падчас "Дажынак", мяркуе сп.Кабанчук, калі людзі выйдуць на вуліцы, нават у такім нязручным месцы дзясятка пікетоўнікаў зможа шмат зрабіць для падтрымкі Казуліна.
Дарэчы, перад судом над Казуліным яго бабруйскія прыхільнікі сабралі ў падтрымку свайго кандыдата каля паўтысячы подпісаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international