Рабочыя «Граніту» рыхтуюцца да страйку

2012 2012-02-20T14:09:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/granit-vuveska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Члены Беларускага незалежнага прафсаюза РУВП "Граніт" у Мікашэвічах не маюць намеру мірыцца з учыненай адміністрацыяй прадпрыемства расправай над лідэрам арганізацыі Алегам Стахаевічам. Яны патрабуюць аднавіць яго на працы, а калі гэта не будзе зроблена – правесці папераджальны страйк.

20 лютага рабочыя перадалі выконваючаму абавязкі дырэктара РУВП "Граніт" Эдуарду Гаўрылковічу выкладзеныя ў лісце патрабаванні, сярод якіх - неадкладнае спыненьне дыскрымінацыі па прафсаюзнай прыкмеце, аднаўленьне на працы незаконна звольненых Сатахаевіча А.В. і Ліцвінка Л.І., прадаўленьне памяшканьня (юрыдычнага адрасу) першаснай арганізацыі РУВП "Граніт" Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП), створанай у поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, заканадаўчымі актамі, Статутам БНП і міжнароднымі нормамі.

Як паведамляе сайт Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафаюзаў, рабочыя заявілі, што «незаконныя дзеяньні службовых асоб зьневажаюць рэпутацыю прадпрыемства як унутры краіны, так і за яе межамі, што можа выклікаць увядзеньне санкцыяў у дачыненьні да прадпрыемства (абмежаванне рэалізацыі прадукцыі на знешніх рынках) і адбіцца на сацыяльна-эканамічным становішчы усяго працоўнага калектыву.

У перададзеным працоўнымі адміністрацыі РУВП "Граніт" лісце падкрэсліваецца, што «ў выпадку невыкананьня нашых патрабаваньняў будзе праведзены папераджальны страйк на РУВП "Граніт" з поўным спыненьнем  вытворчасьці і спыненьнем адгрузкі гатовай прадукцыі. Адказнасьць у дадзенай сітуацыі будзе ляжаць на вышэйпералічаных службовых асобах”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international