viasna on patreon

Статкевіча-старэйшага падтрымаў Лонданскі ПЭН-клуб

2012 2012-02-20T13:14:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stat-pen--1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бацька экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітычна зняволенага Мікалая Статкевіча Віктар Паўлавіч атрымаў 18 лютага ліст з Лондана.

Гэты ліст маральнай падтрымкі даслалі прадстаўнікі Лонданскага ПЭН-клуба. У ім гаворыцца, што прадстаўнікі лонданскай інтэлігенцыі выказваюць Віктару Паўлавічу Статкевічу сваю падтрымку ў цяжкі для яго час, калі ён несправядліва разлучаны з сынам. Аўтары захапляюцца яго мужнасцю, стойкасцю і шлюць яму не толькі цяпло сваіх сэрцаў, але і моляцца за яго.

- Я шмат атрымліваю лістоў, але гэтым вельмі ўзрушаны. Я шчыра ўдзячны людзям за тое, што яны знайшлі час і падтрымалі мяне ў гэты цяжкі час,- сказаў Статкевіч-старэйшы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства