Брэсцкія праваабаронцы зладзілі інфармацыйную акцыю

2012 2012-02-20T11:29:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maslouski-rynak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У мінулыя выходныя брэсцкія актывісты РГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” (БХК) правялі інфармацыйную акцыю, каб звярнуць увагу грамадскасці на факты парушэння правоў чалавека ў рэгіёне. Дзеля гэтага на рынку “Лагуна”, што знаходзіцца ў мікрараёне Кавалёва, сябры арганізацыі распаўсюдзілі каля 200 асобнікаў інфармацыйнага бюлетэня “Брэсцкае права”, які пачаў выдавацца напрыканцы 2011-га года. Як паведаміў прадстаўнік БХК па Брэсцкай вобласці Ігар Маслоўскі, арганізацыя вядзе маніторынг парушэнняў правоў чалавека ў рэгіёне, таму ў бюлетэні змяшчаюцца звесткі пра сітуацыю з выкананнем правоў чалавека, якая, на жаль, апошнім часам не паляпшаецца. “У прыватнасці, у абласным цэнтры ўладамі забараняюцца практычна ўсе акцыі, якія мяркуюць выраказванне якога-небудзь мірнага пратэсту ў форме пікетаў, мітынгаў, дэманстрацый і шэсцяў, - кажа Ігар Маслоўскі. -  Усе спробы абскардзіць у судзе рашэння мясцовай улады плёну не даюць”.
Падчас распаўсюду бюлетэня актывісты распавядалі жыхарам аб працы грамадскай прыёмнай БХК у Брэсце, а таксама цікавіліся стаўленнем людзей да цяперашняга сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Часцей за ўсё жыхары горада скардзіліся на парушэнні правоў на атрыманне годнага заробку, існуючую кантрактную сістэму, а таксама на ігнараванне прадстаўнікамі ўладных структураў зваротаў грамадзян па набалелых пытаннях.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international