У Баранавіцкай гарадской бальніцы пачаліся пошукі вінаватых

2012 2012-02-20T09:40:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-balnica-ramont.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавіцкай гарадской бальніцы пачаліся пошукі вінаватых. Раней мы паведамлялі, што ў лютым 2012 года ў гэтай бальніцы ў палаце № 314 (неўралагічнае аддзяленне) тэмпература паветра была толькі ўсяго плюс дзевяць, а на вокнах знутры быў лёд. Пасля таго, як гэтая інфармацыя з’явілася ў недзяржаўных СМІ і сайтах, гарадская санэпідэмстанцыя ў гэтай палаце забараніла знаходзіцца хворым. Тэхнічныя службы гарбальніцы адразу павялічылі тэмпературу ў пакоі, пафарбавалі сцены, вакно і падлогу, павесілі новую штору на вакно. Адначасова начальнікі бальніцы пачалі шукаць вінаватых ў агалошванні гэтай праблемы. Імі аказаліся не адміністрацыя і тэхнічныя службы бальніцы, якія трымалі тэмпературу паветра на ўзроўні ўсяго +9 градусаў, а санітарка, якая пусціла журналістаў у пакой № 314 без ведама ідэалагічнага аддзела гарвыканкама.

 

 

Фота: Ттак выглядае зараз адрамантаваны пакой № 314 неўралагічнага аддзялення Баранавіцкай гарбальніцы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international