Скаргу на забарону шэсця Мінскага гей-прайда 2011 разгледзяць 23 лютага

2012 2012-02-20T09:07:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logo_gaybelarus_bel_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Разгляд касацыйнай скаргі Андросенкі Сяргея  і Манькоўскай Наталлі супраць Менгарваканкама прызначаны ў Мінскім гарадскім судзе на 23 лютага. Нагадаем, улады горада забаранілі праводзіць 22 кастрычніка шэсце Мінскага гей-прайда 2011 у мікрараёне Сосны.

Раней, 15 снежня 2011 года, суд Маскоўскага раёна горада Мінска прызнаў забарону шэсця законнай на падставе таго, што недалёка ад меркаванага маршруту у пад’ездзе жылога дома размясціўся філіял паліклінікі. Мінгарвыканкам, а разам з ім і суд, мяркуе, што шэсце першкаджала б дзейнасці педыятрычнага ўчастка, які нават не працуе па выходных, а менавіта ў суботу планавалася правесці мерапрыемства.

Акрамя таго, суд пагадзіўся са службовымі асобамі у тым, што удзельнікі мірнага сходу перашкодзілі б руху пешаходаў і нават аўтамабільнаму трафіку.

Заяўнікі шэсця Андросенка Сяргей і Манькоўская Наталля не згодны з рашэннем суда Маскоўскага раёна і мяркуюць, што ў прадмет доказу па дадзенай справе абавязкова павінен ўваходзіць факт абгрунтаванасці і неабходнасці абмежаванняў, накладзеных Мінгарвыканкамам на рэалізацыю права на мірны сход.

“Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, які ратыфікаваны Беларуссю і з’яўляецца часткай заканадаўства, якое дзейнічае у межах краіны, прадугледжвае права на мірныя сходы. Канечне, гэтае права можа быць абмежаванае у некаторых выпадках. Пакт прадугледжвае абмежаванні, якія “накладаюцца ў адпаведнасці з законам і якія неабходныя ў дэмакратычным грамадстве ў інтарэсах дзяржаўнай ці грамадскай бяспекі, грамадскагапарадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб”.  Аднак судом не даследваны факт, якім менавіта чынам забарона мірнага шэсця будзе адпавядаць мэтам, якія апісаны ў  Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах”, - каментуе Наталля Манькоўская, намесніца старшыні праваабарончага праекта “ГейБеларусь”.

Да скаргі  прыкладзены фотаздымкі і відэа, на якіх заснята меркаванае месца шэсця ў выходны дзень. Пад час відэаздымак працягласцю ў паўгадзіны ў аб’ектыў трапіла толькі трое мінакоў. Таксама заяўнікі прапануюць выклікаць у суд сведкаў, якія хадзілі па гэтай вуліцы ў выходны дзень.

Андросенка і Манькоўская просяць у суда вынесці новае рашэнне на падставе даследаваных ў судзе матэрыялаў справы і новых доказаў.

Паволе GayBelarus.By

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international