У Берасьці затрыманыя 4 юнакі за расклейваньне налепак

2006 2006-09-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля апоўначы 9 верасьня ў Берасьці былі затрыманыя маладыя людзі Ігар Дземідовіч, Андрэй Шарэнда і непаўнагадовыя Міхаіл Ільін і Дзяніс Прадун. На тралейбусным прыпынку на скрыжаваньні вул. Камсамольскай і Міцкевіча яны наклеілі налепку-запрашэньне "За Свабоду! Вялікі Джынсавы Фэст, 16 верасьня, 16:00, плошча Бангалор". Іх даставілі ў Ленінскі РАУС Берасьця.
Прапаршчык Бародзін і малодшы сяржант Катовіч, якія даставілі затрыманых, напісалі ў сваім рапарце, што апошнія распаўсюджвалі друкаваную прадукцыю. Ні налепкі, ні значкі "За Свабоду" не канфіскоўваліся. Падчас разьбіральніцтва прысутнічаў лейтэнант Іваноў - выпускнік расейскага вучылішча, вылучаўся агрэсіўным стаўленьнем да праяваў беларускасьці. Дзесяткі маладзёнаў нападпітку адпускалі вельмі хутка. Што тычыцца "палітычнай чацьвёркі", дык прыбыўшых бацькоў не дапускалі да непаўнагадовых дзяцей. Ільіна і Прадуна паставілі на ўлік камісіі па справах непаўнагадовых, юнакоў запісалі на відэа і узялі адбіткі пальцаў, спаслаўшыся на Закон "Аб усеагульнай дактыласкапіі" падпісаны А.Лукашэнкам.
Участковы інспектар Мазанец Уладзімір Мікалаевіч на падставе рапарту пасьля шматлікіх кансультацыяў з Берасьцейскім абласным УУС склаў пратакол адміністратыўнага правапарушэньня прадугледжанага пунктам 1.6 Дэкрэту прэзідэнта А.Лукашэнкі за № 31 ад 17 студзеня 2006 году "засьмечваньне вуліцаў". Згодна дэкрэта юнакам пагражае штраф у памеры ад 5 да 25 базавых велічынь.
Каля трэцяй гадзіны ночы непаўнагадовым далі падпісаць пратаколы адміністратыўнага затрыманьня і пасьля таго як сказалі, што адпускаюць, заварочвалі ў муры райаддзелу яшчэ двойчы. Праваабаронцу Вялічкіна, які абураўся паводзінамі пасадных асоб і патрабаваў выкананьня законаў, выдалілі з памяшканьня. Маўляў, пасьля 23 гадзінай знаходжаньне пабочных асоб у райаддзеле забаронена.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international