Адміністрацыя прэзідэнта абяцае правесці “комплексны прававы аналіз”

2012 2012-02-18T22:33:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/adminictr_t.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Любоў Кавалёва, маці асуджанага да смяротнага пакарання Уладзіслава Кавалёва, накіравала звароты ў розныя дзяржаўныя органы, якія маюць права звяртацца ў Канстытуцыйны суд дзеля вынясення заключэнняў, у тым ліку – у Адміністрацыю прэзідэнта. Л.Кавалёва прасіла гэтыя органы ўнесці прапановы ў Канстытуцыйны суд  аб увядзенні ў Крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь артыкула аб прыпыненні выканання смяротнага прысуду ў сувязі са зваротам ў Камітэт па правах чалавека ААН.

З адказу з Адміністрацыі  прэзідэнта за подпісам загадчыка аддзела па пытаннях грамадзянства і памілавання Аляксандра Кісялёва жанчына даведалася, што для разгляду яе прапановы патрэбны комплесны прававы аналіз заканадаўства з удзелам кампетэнтных органаў.

Юрыст-праваабаронца Раман Кісляк лічыць такі прамежкавы адказ пазітыўным. На думку праваабаронцы, ёсць спадзяванні, што гэтае пытанне будзе вывучана, і недахопы выпраўленыя. Асуджаны да смяротнага пакарання, які звярнуўся ў міжнародныя структуры за абаронай сваіх правоў, павінен быць упэўнены, што яго не расстраляюць, пакуль яго пытанне не будзе разгледжана  па сутнасці.

Нагадаем, што Любоў Кавалёва аналагічныя звароты накіравала ў Савет Міністраў, Вярхоўны суд, Савет Рэспублікі і Палату Прадстаўнікоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international