Генконсул Украіны заступіўся за баранавіцкіх украінцаў

2012 2012-02-18T22:07:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sciag_ukrainy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Генеральны консул Украіны ў Брэсце Іван Баранчык адказаў на зварот дэпутата Валынскай абласной Рады Ігара Гузя наконт просьбы апошняга падтрымаць украінскае аб’яднанне “Кабзар” у Баранавічах і кіраўніка ініцыятыўнай групы Міколу Чарнавуса. Консул праінфармаваў дэпутата, што была накіравана просьба аб выдзяленні памяшкання для грамадскага аб’яднання ўкраінцаў у Баранавічах намесніку старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леаніду Цупрыку, і зараз кансулят чакае адказу.

У лісце таксама гаворыцца, што на судзе, дзе спадара Чарнавуса прызналі вінаватым у самаўпраўстве пры стварэнні аб’яднання ўкраінскай дыяспары “Кабзар”, прысутнічала дзеля падтрымкі супрацоўніца кансуляту.

Як адзначае Мікола Чарнавус, які ўжо 2 гады дабіваецца ў баранавіцкіх гарадскіх уладаў памяшкання для юрыдычнага адрасу аб’яднання “Кабзар”, ён удзячны і Генеральнаму консулу, і Ігару Гузю за падтрымку. Чарнавус спадзяецца, што ўлады ўсё ж пойдуць насустрач украінскай дыяспары ў горадзе. 

Нагадаем, у студзені дэпутат Валынскай абласной Рады і каардынатар Цэнтра «Супрацоўніцтва без межаў» Ігар Гузь накіраваў дэпутацкі запыт у Міністэрства замежных справаў Украіны, амбасадару Украіны ў Рэспубліцы Беларусь і Генеральнаму консулу Украіны ў Брэсце з просьбай дапамагчы вырашыць канфлікт баранавіцкіх уладаў з мясцовымі ўкраінцамі. Дэпутат звярнуў увагу на нерэгістрацыю грамадскага аб’яднання «Кабзар», таксама пераслед ягонага кіраўніка Мікалая Чарнавуса. Ігар Гузь прасіў дзяржаўных асобаў аказаць у тым ліку садзеянне ў атрыманні на ільготных умовах памяшкання для аб’яднання ўкраінцаў. Ён нагадаў, што ва Украіне беларускім грамадскім арганізацыям арэнда памяшкання абыходзіцца 1 грыўну на месяц, у той час, як з украінскай дыяспары ў Баранавічах толькі за магчымасць арэндаваць памяшканне праз аўкцыён патрабуюць 9000 грывень – гэта 10 мільёнаў беларускіх рублёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international