Пасля 15 адмоваў доктару Шэгу далі дазвол на рэгістрацыю ўстановы

2012 2012-02-17T21:33:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shega.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шэга

Іван Шэга

Слонімскі доктар Іван Шэга (на фота) нарэшце атрымаў дазвол на рэгістрацыю грамадскай інфармацыйнай установы для пацыентаў ад Адзінага дзяржаўнага рэгістра Гродзенскай вобласці. Але не пад назвай “Панцеляймон” у гонар святога Панцеляймона, а пад іншай — “Шэгамедконсул”. Гэту рэгістрацыю доктар  адразу атрымаў пасля таго, як сайт “Вясны” напісаў пра тое, што ў Слоніме мясцовы доктар Іван Шэга ўжо шмат месяцаў спрабуе зарэгістраваць грамадскую інфармацыйную ўстанову для пацыентаў “Панцеляймон” у гонар святога Панцеляймона (святы вялікамучанік Панцеляймон дапамагае пазбаўляцца ад цялесных і духоўных хвароб). Гэта ўстанова бясплатна давала б слонімцам розныя кансультацыі па медыцыне, па юрыдычных пытаннях, звязаных з лячэннем і платнымі медыцынскімі паслугамі і г.д. Але доктар ніяк не мог прайсці першы этап рэгістрацыі. Каля 15 розных адмоўных адказаў Іван Шэга атрымаў з Гродна з аддзела па вядзенні Адзінага дзяржаўнага рэгістра Гродзенскай вобласці. У апошнім адказе намеснік начальніка аддзела А.В.Губановіч таксама даў адмоўны адказ, паведаміўшы, што “не допускаются к согласованию собственные имена лиц, если они не совпадают с именами учредителей и учредители не получили разрешения таких лиц (их последников)”.  Выходзіць, што Івану Шэгу неабходна было звяртацца да святога Панцеляймона па дазвол, хоць у храм да іконы святога Панцеляймона ідзі. Але нарэшце грамадская інфармацыйная установа рэгістрацыю прайшла.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international