А.Ляўковічу адмовілі ўсе судовыя інстанцыі

2006 2006-09-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 верасьня выканаўца абавязкаў старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч атрымаў адказ на скаргу, якую ён накіраваў на імя старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы, паведаміла Радыё Свабода. У лісьце гаворыцца, што "адміністрацыйнае пакараньне ўжытае адпаведна з законам".
Спадара Ляўковіча аштрафавалі на 4 мільёны 650 тысяч рублёў яшчэ ў лютым "за правядзеньне несанкцыянаванага сходу". Як тлумачыць адзін зь лідэраў сацыял-дэмакратаў, насамрэч ён (на той час  давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна) "абмяркоўваў вынікі збору подпісаў на карысьць кандыдата".
Анатоль Ляўковіч спрабаваў дамагчыся адмены незаслужанага, на ягоны погляд, пакараньня ва ўсіх судовых інстанцыях Беларусі. Зварот да старшыні Вярхоўнага суду стаў апошняй спробай ягонага судовага маратону.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international