Праваабаронцы па ўсім свеце працягваюць акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім

2012 2012-02-17T16:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/absiervatoryja-filipiny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэзентацыя справаздачы Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў. Кесон-Сіці, 14.02.2012

Прэзентацыя справаздачы Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў. Кесон-Сіці, 14.02.2012

Ініцыятыва Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, падтрыманая 30-цю сяброўскімі арганізацыямі Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), ахоплівае ўсё большую колькасць краінаў і гарадоў. Гэтым разам крэсла віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага пуставала на прэс-канферэнцыі ў Кесон-Сіці (Філіпіны).

У былой сталіцы і самым густанаселеным горадзе на Філіпінах 14 лютага праходзіла прэзентацыя гадавой справаздачы Абсерваторыі пра сітуацыю з праваабаронцамі ў свеце. Мерапрыемства было арганізавана намаганнямі мясцовых праваабарончых арганізацыяў – “Філіпінскага Альянсу Праваабаронцаў” (Philippine Alliance of Human Rights Advocates - PAHRA), “Аператыўнай групы па арыштаваных Філіпінаў” (Task Force Detainees of the Philippines – TFDP) і “Абаронцаў правоў чалавека на Філіпінах” (Human Rights Defenders-Pilipinas (HRDP)).

На знак асуджэння глабальных рэпрэсіяў у дачыненні да праваабаронцаў на прэс-канферэнцыі пуставалі два крэслы - Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца ў зняволенні з моманту затрымання 4 жніўня 2011 году ў Менску, і Тэмагена Тулаві, арыштаванага 13 студзеня 2012 году ва ўласным доме ў Давао.

Трэба адзначыць, што Тэмаген Тулаві займаўся абаронай людзей ад парушэнняў у ходзе ваенных аперацый на востраве Сулу і падчас разні ў муніцыпалітэце Іпіл патрабаваў ажыццяўлення правасуддзя і прыцягнення вінаватых да адказнасці за згвалтаванні жанчын народу Мора. Абвінавачванні ў меркаваным замаху былі вылучаныя губернатарам Сулу Абдусакурам Танам. У цяперашні час Тэмаген Тулаві ўтрымліваецца ў турме горада Давао.

Рыта Меленсіа, намеснік кіраўніка Аператыўнай групы па арыштаваных Філіпінаў (TFDP), заявіла, што такія справы, як справа Алеся Бяляцкага або справа філіпінскага праваабаронцы Тэмагена Тулаві "выяўляюць усё той самы часта палітычны характар абвінавачвання і пераследу праваабаронцаў".

“Любая апазіцыя рэпрэсіўнаму рэжыму ці ўладзе будзе заклеймаваная, як злачынства, у тым ліку – прасоўванне і абарона правоў чалавека. Гэта мы адчулі падчас дыктатуры Маркаса, - адзначыў Максам дэ Меса, старшыня Філіпінскага Альянсу Праваабаронцаў, сяброўскай арганізацыі FIDH. - Алесь быў асуджаны нібыта за ўхіленне ад выплаты падаткаў”.

Напрыканцы прэс-канферэнцыі доктар Рэната Мабунга, старшыня “Абаронцаў правоў чалавека на Філіпінах”, заклікаў усіх прысутных “стаць абаронцамі правоў чалавека і выступаць за правы чалавека як нашыя  агульныя найвышэйшыя каштоўнасці”.

Філіпінскія актывісты грамадзянскай супольнасці намагаюцца найшырэй распаўсюдзіць інфармацыю з асуджэннем "крыміналізацыі" праваабаронцаў, выкарыстоўваючы з гэтай мэтай рэсурсы буйнейшых медыякампаніяў, такія як iReport CNN.

Нагадаем, што раней сяброўскія арганізацыі FIDH  далучыліся да масштабнай акцыі салідарнасці з Алесем Бяляцкім падчас прэзентацыі справаздачы Абсерваторыі ў такіх гарадах свету, як Нью-Йорк, Дакар, Хельсінкі, Мехіка, Кіеў, Ерэван і Баку.  

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў - сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) - даследуе, дакументуе і пашырае інфармацыю пра выпадкі замахаў на асноўныя правы праваабаронцаў, аказваючы падтрымку тым , хто знаходзіцца ў небяспецы, і садзейнічае ўмацаванню патэнцыялу міждзяржаўных механізмаў іх абароны.  

Чытайце таксама:

Фотафакт. Крэсла Алеся Бяляцкага на прэс-канферэнцыі ў Нью-Йорку

Акцыя праваабаронцаў з Лацінскай Амерыкі ў падтрымку Алеся Бяляцкага

Украіна: Салідарнасць з палітвязнямі Беларусі

Крэсла віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага пуставала ў Ерэване

Крэсла з выявай Алеся Бяляцкага на прэзентацыі ў Баку

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international