Андрэй Бандарэнка: бабруйская калонія – адна з найбольш адэкватных у Беларусі

2012 2012-02-17T15:46:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/adrej-bandarenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Бандарэнка, дырэктар інфармацыйна-асьветніцкай установы “Платформа”. Фота: svaboda.org

Андрэй Бандарэнка, дырэктар інфармацыйна-асьветніцкай установы “Платформа”. Фота: svaboda.org

Дырэктар інфармацыйна-асьветніцкай установы “Платформа” Андрэй Бандарэнка, якому давялося адбываць пакараньне ў калоніі №2 ў Бабруйску, распавёў пра ўмовы ўтрыманьня ў гэтым месцы:

“Агулам магу сказаць, што ў Бабруйску адна з найбольш адэкватных калоній у Беларусі. Ёсьць месцы куды горшыя. Сярод адміністрацыі ёсьць розныя людзі: адныя – цалкам нармальныя супрацоўнікі, але ёсьць і самадуры, якія любяць псаваць асуджаным жыцьцё.

Калі меркаваць па выпадку з ціскам на Андрэя Саннікава, то можна сказаць, што начальнік калоніі – тыповы чалавек сістэмы, гатовы выконваць практычна любыя загады. Для адміністрацыі бабруйскай калоніі вельмі важным момантам ёсьць падпісаньне зьняволеным абавязальніцтва аб узорных паводзінах. Тых, хто адмаўляецца падпісваць, могуць чакаць пэўныя непрыемнасьці: накіраваньне ў штрафны ізалятар альбо на прынізьлівыя віды працы.

Зімой у калоніі нармальна топяць, таму ў памяшканьнях, дзе знаходзяцца асуджаныя, дастаткова цёпла, часам нават горача. Там халодна толькі ў прамежкавыя перыяды: паміж зімой ды вясной, і паміж восеньню і зімой. У штрафным ізалятары, памяшканьнях камернага тыпу сітуацыя горшая. Харчаваньне ў бабруйскай калоніі – дастаткова нармальнае, ізноў ж такі, калі параўноўваць з іншымі папраўчымі ўстановамі ў Беларусі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international